Гандлёвая сетка "Віталюр" развіталася з пакупнікамі

"За 27 гадоў "Віталюр" вырас у адну з найбуйнейшых гандлёвых сетак Беларусі" / vk.com/vitalur_by
"За 27 гадоў "Віталюр" вырас у адну з найбуйнейшых гандлёвых сетак Беларусі" / vk.com/vitalur_by

Гандлёвая сетка "Віталюр" развіталася з пакупнікамі. Яна канчаткова спыніла сваю дзейнасць — у аўторак быў апошні дзень працы. З-за вялікіх даўгоў "Віталюр" быў вымушаны аддаць свае гандлёвыя плошчы кампаніі "Санта".

"Гэта была па-сапраўднаму неверагодная гісторыя: узлёты, падзенні, новыя адкрыцці…, гаворыцца ў паведамленні кампаніі. — Пачынаючы з аднаго невялікага гандлёвага павільёна, за 27 гадоў "Віталюр" вырас у адну з найбуйнейшых гандлёвых сетак Беларусі, стаўшы лідэрам у многіх галінах і прыкладам для іншых".

Кампанія працавала ў Беларусі з сярэдзіны 1990-х, валодала амаль сотняй гандлёвых аб'ектаў. У канцы мінулага года стала вядома, што "Віталюр" перадае ўсе свае крамы ў арэнду кампаніі "Санта Рытэйл". Пайсці на гэты крок у кампаніі былі вымушаныя з прычыны запазычанасцяў перад пастаўшчыкамі. Ёсць меркаванне, што "Віталюр" вымушаны быў спыніць гандаль праз рэгуляванне цэн.

Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.

Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі