Гарады Еўропы падораць Украіне электрагенератары

Пасля расійскіх ракетных удараў нямала ўкраінскіх гарадоў застаюцца без святла / УНІАН
Пасля расійскіх ракетных удараў нямала ўкраінскіх гарадоў застаюцца без святла / УНІАН

Старшыня Еўрапарламента Раберта Метсола заклікала ўсе гарады, пасёлкі і рэгіёны Еўропы далучыцца да кампаніі "Генератары надзеі". Яна выступіла з гэтай ініцыятывай разам з мэрам Фларэнцыі Дарыё Нардэлай. "Генератары надзеі" павінны забяспечыць электраэнергіяй асноўныя аб'екты Украіны, у тым ліку бальніцы, школы, воданапорныя станцыі, цэнтры дапамогі, прытулкі і лініі тэлефоннай сувязі. Буйныя еўрапейскія гарады падораць украінцам электрагенератары і трансфарматары, каб дапамагчы перажыць цяжкія наступствы разбуральных расійскіх ракетных удараў.

"Еўрапейскі парламент і ЕС прадэманстравалі выдатную салідарнасць з Украінай на гуманітарным, ваенным і фінансавым франтах, — кажа Метсола. — Цяпер ім патрэбна практычная падтрымка, каб перажыць зіму".

Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.

Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі