Гардон: Мікалай Лукашэнка з'яўляецца апазіцыйным чалавекам

Гардон: Мікалай Лукашэнка з'яўляецца апазіцыйным чалавекам

Мікалай Лукашэнка з'яўляецца апазіцыйным чалавекам. Пра гэта заявіў ўкраінскі журналіст Дзмітрый Гардон у эфіры тэлеканала "Украіна 24". 5 жніўня ў яго было інтэрв'ю з Аляксандрам Лукашэнкам. Гаворка была і пра малодшага сына. Гардон сцвярджае, што менавіта Мікалай пераканаў кіраўніка дзяржавы пагадзіцца на інтэрв'ю.

Ад Аляксандра Лукашэнкі Дзмітрый Гардон пачуў, што малодшы сын "з'яўляецца апазіцыйным чалавекам... апазіцыйна настроеным... да ўлады". "Ён, як любы малады чалавек, якому хутка спаўняецца 16 гадоў... у яго свой светапогляд сфармаваны", — заявіў журналіст.

Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.

Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі