Гары Каспараў вырашыў пакуль не вяртацца ў Расію
Пра гэта ён заявіў на прэс-канферэнцыі ў Жэневе, дзе атрымліваў узнагароду за праваабарончую дзейнасць.
Па словах Каспарава, якія пераказвае ВВС, ён баіцца трапіць пад следства за сваю апазіцыйную дзейнасць.
Каспараў кажа, што перыядычна наведваў Расію, пакуль у канцы лютага яму не стала ясна, што ён можа трапіць пад працэс супраць палітычных актывістаў.
Нагадаем, што апазіцыянер і экс-чэмпіён свету па шахматах Гары Каспараў у 2012 годзе быў абраны ў Кардынацыйную раду расійскай апазіцыі.
Фота — chess-news.ru