Газаўшчыкі з Магілёва больш не хочуць робата-кавамашыну за 19 тысяч

Кадр з фільма "Тэрмінатар 2: Судны дзень".
Кадр з фільма "Тэрмінатар 2: Судны дзень".

"Магілёўаблгаз" адмяніў працэдуру закупкі "апаратна-праграмнага комплексу Віктарына з дэгустацыяй". Еўрарадыё пісала пра планы прадпрыемства стварыць робата-кавамашыну з "аніматроннай рукой".

Па задумцы заказчыка ён павінен быў падзываць людзей, каб пагуляць з імі ў віктарыну на тэму "бяспечнай эксплуатацыі бытавога газавага абсталявання". За правільныя адказы робат узнагароджваў бы гульцоў кубачкам кавы, за няправільныя — пачынаў бы сумаваць і сварыцца. Прадпрыемства гатова было аддаць за гэты цуд тэхнікі 19 тысяч рублёў.

Ужо была вызначана кампанія, якая павінна была пабудаваць робата. Аднак нешта пайшло не так. Тэндар быў адменены. Афіцыйная прычына — адсутнасць фінансавання.

Газовщики из Могилёва больше не хотят робота-кофемашину за 19 тысяч

Што прымусіла прадпрыемства адмовіцца ад робата-кавамашыны? Бо раней, пры аб'яўленні тэндара, усё было нармальна — грошы былі? З гэтым пытаннем Еўрарадыё звярнулася да прадстаўніка "Магілёўаблгаза" Дзмітрыя Місеева, адказнага за закупку. Але ён адмовіўся нешта тлумачыць.

"Гэтае пытанне я пакіну без каментароў", — адказаў Місееў.

Рэдакцыя Еўрарадыё спадзяецца, што гэта не праз нашу публікацыю адмянілі дзяржзакупку і гэта не мы адкінулі айчынную робататэхніку на некалькі крокаў назад!

Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.

Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі