Газета "Новы час" атрымала афіцыйнае папярэджанне ад Мінінфармацыі

Газета "Новы час" атрымала афіцыйнае папярэджанне ад Мінінфармацыі

30 сакавіка рэдакцыя газеты "Новы час" атрымала афіцыйнае папярэджанне ад Міністэрства інфармацыі. Ліст датаваны 25 сакавіка

Нагодай сталі чатыры артыкулы, апублікаваныя ў выданні ў студзені 2021-га:

— “Чаму дыялогу не было, няма i не будзе”, 

— “Крымiнальны" 2020-ты. Як i за што пратэстоўцы атрымлiвалi тэрмiны зняволення”;

— “Пакуль мяне дапытвалi, побач збiвалi людзей, i нiкora гэта не бянтэжыла”;

— “Гета для ўлады”.

"Вышэйпададзеныя публікацыі газеты "Новы час" ствараюць перадумовы для перашкоджання забеспячэнню эфектыўнага функцыянавання дзяржаўных інстытутаў у інтарэсах грамадства (абзац 4 пункта 9 Канцэпцыі нацыянальнай бяспекі), рэалізацыі канстытуцыйных правоў грамадзян на атрыманне, захоўванне i распаўсюджванне поўнай, дакладнай i своечасовай інфармацыі (абзац 2 пункта 14 Канцэпцыі нацыянальнай бяспекі) і эфектыўнаму інфармацыйнаму забеспячэнню дзяржаўнай палітыкі (абзац 6 пункта 14 Канцэпцыі нацыянальнай бяспекі), гэта значыць, могуць нанесці шкоду нацыянальным інтарэсам Рэспублікі Беларусь у палітычнай (пункт 9 Канцэпцыі нацыянальнай бяспекі) і інфармацыйнай (пункт 14 Канцэпцыі нацыянальнай бяспекі) сферах", — гаворыцца ў лісце Мінінфармацыі.

Ад рэдакцыі запатрабавалі ліквідаваць выяўленыя парушэнні ў наступным нумары "Новага часу".

"Чым жа так перашкаджаюць незалежныя медыя тым, хто лічыць сябе ўладай? Чаму ўжо колькі месяцаў ідзе сапраўднае паляванне на незалежных журналістаў? Кагосьці адмовіліся друкаваць, кагосьці пазбавілі статусу СМІ, а кагосьці наогул кінулі за краты. За што? За праўду. Але праўда сёння і ёсць найгоршае злачынства. Асабліва, калі яе хочуць ведаць мільёны", — пракаментавала гэты ліст галоўная рэдактарка газеты Аксана Колб.

Газета "Новы час" атрымала афіцыйнае папярэджанне ад Мінінфармацыі
Газета "Новы час" атрымала папряэджанне ад Мінінфармацыі / novychas.by

Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.

Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі