“Газпрам” чакае фінансавых праблемаў з-за санкцыяў Захаду

Пра гэта гаворыцца ў справаздачы кіраўніцтва “Газпрама”, тэкст які мае ўкраіснкае агенцтва УНІАН.



“Узнікненне новых ачагоў напружанасці або эскалацыя ўжо існуючага канфлікту ў адносінах паміж Расіяй і іншымі краінамі, у тым ліку эскалацыя крызіса ва Украіне, а таксама ўвядзенне міжнародных санкцый у адказ на абвастрэнне канфлікту могуць негатыўна паўплываць на эканоміку рэгіёна, у тым ліку расійскую эканоміку. У сваю чаргу, гэта можа прывесці да страты даверу міжнародных інвестараў да эканомікі рэгіёну і да інвестыцый у Расію наагул. Вынікам адсутнасці даверу можа стаць зніжэнне ліквіднасці, нестабільнасць гандлёвай дзейнасці і істотнае зніжэнне коштаў на каштоўныя паперы кампаній, якія каціруюцца і якія вядуць дзейнасць у Расіі, у тым ліку АДР ААТ “Газпрам”, а таксама немагчымасць для Групы “Газпрам” залучаць крэдытны або акцыянерны капітал на міжнародных рынках капіталу”, — гаворыцца ў дакуменце.



У справаздачы таксама падкрэсліваецца, што пагаршэнне адносін Расіі з іншымі краінамі можа негатыўна паўплываць на расійскую эканоміку і эканоміку бліжэйшых рэгіёнаў, а таксама выклікаць перабоі ў пастаўках газу ў Еўропу.



Адзначаецца, што апошнія некалькі гадоў Расія была ўцягнутая ў канфлікты з удзелам іншых краінаў-сябраў СНД. У шэрагу выпадкаў гэта прывяло да пагаршэння адносінаў Расіі з іншымі сябрамі міжнароднай супольнасці, у тым ліку Злучанымі Штатамі і рознымі краінамі Еўропы. У многіх з гэтых краінаў зарэгістраваныя фінансавыя арганізацыі і кампаніі, якія маюць буйныя інвестыцыі ў Расіі.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі