Гендарныя стэрэатыпы: як Лукашэнка недаацаніў жанчын і атрымаў 2020 год
Ірына Сідорская / пратэсты 2020 года
У сённяшнім выпуску праграмы Gender Gap размаўляем пра гендарныя стэрэатыпы. Што гэта такое, чаму яны ўтвараюцца і як граюць вялікую ролю ў нашым жыцці. А таксама абмяркуем, як беларускія ўлады доўгі час недаацэньвалі жанчын і іх ролю ў палітыцы і як беларускія жанчыны змаглі пераламіць ход падзеяў у 2020 годзе.
Выказванне "Я з жанчынамі не ваюю", якім рэжым адрэагаваў на пратэсты, само па сабе сведчыць пра глыбокае неразуменне працэсаў — ніколі не думалі пра гэта? Сёння зададзім гэтае пытанне гендарнай даследчыцы, доктарцы навук Ірыне Сідорскай.
Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.
Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.