Гендырэктара птушкафабрыкі "Дружба" затрымлівалі людзі ў балаклавах
Гендырэктара птушкафабрыкі "Дружба" Васіля Маркевіча затрымлівалі людзі ў балаклавах. У кабінеце яму надзелі кайданкі і вывелі, паведамляе Intex-press. Па звестках выдання, адбылося гэта 29 ліпеня. Затрымалі і галоўнага бухгалтара. Прычына затрымання дакладна невядомая. Як няма звесткак і пра тое, ці застаецца Маркевіч за кратамі, ці яго адпусцілі.
Афіцыйнай інфармацыі пра затрыманне Васіля Маркевіча пакуль няма. Але яго прозвішча ўжо знікла з сайта прадпрыемства — напярэдадні стала вядома пра яго звальненне (ён ачольваў прадпрыемства амаль 20 гадоў). Маркевіч — член Савета Рэспублікі Нацыянальнага сходу Беларусі.
Птушкафабрыка "Дружба" з Баранавіцкага раёна — адно з найбуйнейшых прадпрыемстваў у нашай краіне па вытворчасці мяса птушкі.
Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.
Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.