Генерал Залужны падтрымаў Зяленскага: абарона Бахмута будзе працягвацца

Вайна ва Украіне / https://www.facebook.com/GeneralStaff.ua
Вайна ва Украіне / https://www.facebook.com/GeneralStaff.ua

У панядзелак у Кіеве ўкраінскі прэзідэнт Уладзімір Зяленскі правёў чарговае пасяджэнне Стаўкі вярхоўнага галоўнакамандуючага. Асабліва падрабязна разглядалася сітуацыя ў Бахмуце, які працягваюць абараняць украінскія войскі. Прэс-служба Зяленскага паведамляе, што ён задаў пытанне галоўнакамандуючаму Узброеных сіл Украіны генералу Валерыю Залужнаму і камандуючаму аператыўна-стратэгічнай групоўкай войскаў "Хорціца" генералу Аляксандру Сырскаму наконт далейшых дзеянняў у Бахмуце. Падкрэсліваецца, што "абодва выказаліся за працягненне абарончай аперацыі і далейшае ўзмацненне нашых пазіцый у Бахмуце".

Раней у заходніх СМІ з'яўляліся паведамленні пра "рознагалоссі з-за Бахмута". Нібыта Залужны выступае за вывад з горада яго абаронцаў, каб выраўняць лінію фронту і пазбегнуць акружэння. Непасрэдна абаронай кіруе генерал Сырскі, які быў супраць вываду войскаў. Уладзімір Зяленскі неаднаразова заяўляў, што Бахмут не будзе пакінуты. Паведамленне яго прэс-службы — спроба спыніць размовы пра "рознагалоссі" з Залужным.

Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.

Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі