Генпракуратура крытыкуе кіраўніцтва кампаніі “Банк Масква-Мінск”

Генеральны пракурор Беларусі Рыгор Васілевіч накіраваў ліст кіраўніцтву кампаніі “Банк Масква-Мінск”. У гэтым лісце гаворыцца пра неабходнасць надаць большую ўвагу бяспецы кліентаў і работнікаў банка, паведамляе БелаПАН. Адпаведны комплекс мерапрыемстваў банкам даручылі правесці яшчэ 24 снежня 2009 года. Гаворка ішла пра перадухіленне злачынных пасягальніцтваў на банкаўскую сістэму. Усім банкам трэба было паклапаціцца пра асабістую бяспеку касіраў, інкасатараў і кліентаў, абсталяваць банкаўскія аб’екты сучаснымі сістэмамі відэаназірання.

“Банк Масква-Мінск” правёў пэўную працу і тым не менш цягам апошніх некалькіх месяцаў на яго супрацоўнікаў двойчы нападалі. 31 траўня невядомы злачынца абрабаваў банк і скраў 80 мільёнаў рублёў. 7 ліпеня невядомы прайшоў у банк, схаваўся ў памяшканні і потым напаў на супрацоўніц і паспрабаваў завалодаць грашыма, але яму перашкодзіла сігналізацыя.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі