Генпракуратура знайшла ў Крупскім раёне палі кукурузы пад снегам

Кукуруза пад снегам

Кукуруза пад снегам / "Беларусь 1"

Некалькі заснежаных палёў з непрыбранай кукурузай выявіла Генпракуратура ў Крупскім раёне. Як паведамляе прэс-служба ведамства, плошча толькі аднаго з іх — каля 35 гектараў.

Палі былі перададзеныя мясцоваму агракамбінату "для стварэння трывалай кармавой базы і забеспячэння збожжам вытворчых участкаў для вырошчвання птушкі".

Кіраўнік вытворчага ўчастка сельгаспрадпрыемства Павел Казакевіч у каментары для дзяржаўнага тэлеканала "Беларусь 1" патлумачыў, што своечасова сабраць ураджай перашкодзілі ўмовы надвор'я. Па яго словах, палі размяшчаюцца ў нізіне, таму глеба аказалася празмерна вільготнай для тэхнікі. "Чакалі прымарозкаў для таго, каб зайсці", — кажа Казакевіч.

У Генпракуратуры абяцаюць даць прававую ацэнку дзеянням службовых асоб і разгледзець пытанне пра кампенсацыю прычыненай шкоды.

Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.

Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі