"Гэта крадзеж" — графіці на месцы будаўніцтва "залатога" флагштока ў Гомелі
"700 000$ — гэта крадзеж" — такі надпіс з'явіўся сёння ўначы каля месца будаўніцтва флагштока на плошчы Леніна ў Гомелі. Невядомыя зрабілі надпіс на бетоннай агароджы каля будынку Драматычнага тэатра і "Белтэлекама".
Як адзначае Telegram-канал "Гомельскі чат канструктыўных змен", камунальнікі аператыўна зафарбавалі надпіс, на месцы працуюць супрацоўнікі МУС.
Раней паведамлялася, што на ўстаноўку флагштока і добраўпарадкаванне гомельскай плошчы Леніна з бюджэту вылучаць амаль паўтара мільёна рублёў, або каля 650 тысяч долараў.
Гэтая прапанова абурыла многіх гамельчукоў. Пад петыцыяй супраць будаўніцтва флагштока падпісаліся больш за чатыры з паловай тысячы чалавек.
Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.
Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.