Гібель італьянскага журналіста пад Славянскам афіцыйна пацвердзілі
Пра лёс яго калегі, расійскага перакладчыка, дакладных звестак няма.
Як перадае карэспандэнт УНІАН, пра гэта на брыфінгу ў Кіеве, адказваючы на пытанне журналістаў, паведаміў прэс-сакратар міністра ўнутраных спраў Украіны Станіслаў Рачынскі.
“Вядома, што італьянскі фатограф загінуў. Пра яго калегу нічога не магу сказаць — адносна яго лёсу”, — заўважыў Рачынскі.
Паводле ранейшых звестак СМІ, у Твітэр самаабвешчанай “Данецкай народнай рэспублікі” было паведамленне пра тое, што пад Славянскай у сяле Андрэеўка нібыта былі забітыя італьянскі журналіст Андрэа Рачэлі і яго перакладчык — грамадзянін Расіі Андрэй Міронаў.
Фота: REUTERS