Гол Манджукіча ў браму “Рэала” названы лепшым у Лізе чэмпіёнаў (відэа)
Гол нападаючага “Ювентуса” Марыё Манджукіча ў браму “Рэала” названы лепшым у сезоне футбольнай Лігі чэмпіёнаў. Як вядома, у фінале мадрыдскі клуб выйграў з лікам 4:1.
Эксперты УЕФА выбралі дзесяць лепшых галоў мінулага сезона. Сярод іх аўтараў — Каземіра, Крышціяну Раналду, Арьен Робен, Антуан Грызман, Гансала Ігуаін, Томас Дылейні, Месут Эзіл, Дані Алвес і Алексіс Санчас.