"Гомель" — "Нёман" — 2:3, Кантарыя забіў і чужым, і сваім

"Гомель" — "Нёман" — 2:3, Кантарыя забіў і чужым, і сваім

29 сакавіка двума матчамі стартаваў чэмпіянат Беларусі па футболе ў вышэйшай лізе. "Мінск" і "Віцебск" згулялі ўнічыю 0:0, "Гомель" прайграў "Нёману" — 2:3.

У Гомелі матч быў цікавы, багаты на галы. Госці выйгравалі з лікам 3:0, але гаспадары поля здолелі скараціць перавагу да мінімуму. А вось зраўняць лік не змаглі. Першы гол чэмпіянату забіў камерунец Жозэф-Янік Н'Джэнг. Яшчэ адзін легіянер гродзенцаў Георгі Кантарыя спачатку на 23-й хвіліне забіў гол у браму гаспадароў поля, а на 45-й стаў аўтарам аўтагола.

"Нёман" — лідар першынства, у яго тры ачкі.

У суботу сустракаюцца "Іслач" і "Гарадзея" (стадыён ФК "Мінск", пачатак у 14:00), "Шахцёр" і мінскае "Тарпеда" (16:00), БАТЭ і "Дняпро" (18:00). У нядзелю адбудуцца матчы "Дынама" (Мінск) — "Славія" (стадыён ФК "Мінск", 14:00), "Тарпеда" (Жодзіна) — брэсцкае "Дынама" (16:00), "Слуцк" — "Энергетык" (17:45).

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі