Гомельская міліцыя знайшла аўтара графіці "700 000$ — гэта крадзеж"

Гомельская міліцыя знайшла аўтара графіці "700 000$ — гэта крадзеж"

Гомельская міліцыя знайшла аўтара графіці "700 000$ — гэта крадзеж". 

Як распавядала Еўрарадыё, надпіс з'явіўся ўначы 10 сакавіка на агароджы недалёка ад месца пабудовы чацвёртага флагштока на плошчы Леніна. Гамельчукі называюць яго залатым, бо на пабудову 60-метровага флагштока і ўпарадкаванне плошчы Леніна вылучаецца з мясцовага бюджэту амаль 1,5 мільёна рублёў. 

Камунальнікі адразу зафарбавалі графіці. А міліцыя неўзабаве выявіла яго аўтара.

"Гэта 19-гадовы гамяльчук. У яго асабістых рэчах знойдзены балончык з фарбай чорнага колеру, з дапамогай якога і наносіўся надпіс. Малады чалавек будзе прыцягнуты да вызначанай законам адказнасці, у тым ліку і матэрыяльнай — за перафарбоўку плота", — паведаміў у каментары TUT.by афіцыйны прадстаўнік УУС Віталь Прыстромаў.

Пад петыцыяй супраць будаўніцтва новага флагштока ў Гомелі падпісаліся амаль 4,5 тысячы чалавек.

Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.

Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі