Гомельскі суд прызнаў "экстрэмісцкімі" адразу 105 інтэрнэт-рэсурсаў

Суд у Беларусі / Еўрарадыё, архіўнае фота
Суд у Беларусі / Еўрарадыё, архіўнае фота

Суд Чыгуначнага раёна Гомеля за адно пасяджэнне 4 ліпеня прызнаў "экстрэмісцкімі" ажно 105 старонак у інтэрнеце, пішуць праваабаронцы.

Гаворка ідзе пра чаты дыяспар, гістарычныя тэлеграм-каналы, старонкі СМІ, асабістыя профілі ў сацсетках і нават Linkedin-старонкі. Агульны спіс новадалучаных "экстрэмістаў" займае 13 старонак.

Сярод іншых у спіс "экстрэмістаў" трапілі сайт і сацсеткі светлагорскага тэлеканала "Ранак".

Як распавядала Еўрарадыё, восем супрацоўнікаў тэлеканала затрымалі 11 чэрвеня ў Светлагорску. Мяркуецца, што прычынай для іх затрымання стаў сюжэт пра выбух на Светлагорскім ЦКК, у якім загінулі тры чалавекі.

На ўсіх затрыманых склалі пратаколы за нібыта "распаўсюд экстрэмісцкіх матэрыялаў" (ч. 2 арт. 19.11 КаАП). Мужчынам прысудзілі па 7 сутак арышту, жанчынам — штрафы па 925 рублёў (25 базавых).

Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.

Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі