Перастаў адкрывацца сайт cветлагорскага тэлеканала "Ранак"

Тэлеканал "Ранак" працуе ў Светлагорску з 1993 года / @viasna96
Тэлеканал "Ранак" працуе ў Светлагорску з 1993 года / @viasna96

Сайт светлагорскага тэлеканала "Ранак" зрабіўся недаступным. Ён не адкрываецца ні ў Беларусі, ні за яе межамі. Пра гэта паведамляюць праваабаронцы.

Нагадаем, 11 чэрвеня былі затрыманыя восем супрацоўнікаў тэлеканала. На іх склалі пратаколы за распаўсюд "экстрэмісцкіх матэрыялаў" паводле ч. 2 арт. 19.11 КоАП. Затрыманых мужчын арыштавалі на 7 сутак, жанчынам выпісалі штрафы. Кіраўніка тэлеканала запрасілі на гутарку ў райвыканкам. Праваабаронцы мяркуюць, што сапраўднай прычынай для затрымання мог зрабіцца сюжэт пра выбух на Светлагорскім ЦКК, у якім загінула тры чалавекі.

Тэлеканал "Ранак" працуе ў Светлагорскім раёне з 1993 года. У 2020 годзе журналісты "Ранка" асвятлялі пратэсты, вясной 2021 года да іх ужо прыходзілі сілавікі.

Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.

Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі