У журналістаў светлагорскай медыякампаніі "Ранак" прайшлі ператрусы
Каля 8-й гадзіны раніцы 21 красавіка ў супрацоўнікаў светлагорскай медыякампаніі "Ранак" Уладзіміра Папова і Андрэя Ліпскага адбыліся ператрусы, паведамляе прэс-служба БАЖ, Прыкладна ў гэты ж час сілавікі прыйшлі з ператрусам у офіс медыякампаніі. Па выніках ператрусаў яны забралі камп'ютарную тэхніку.
Дзеянні праводзіліся ў рамках крымінальнай справы, пачатай раней, кажуць у рэдакцыі.
Пасля таго, як журналісты кампаніі падтрымалі пратэсты і асвятлялі іх, у верасні 2020-га ў рэдакцыю прыйшлі супрацоўнікі Дэпартамента фінансавай разведкі Камітэта дзяржкантролю. Яны забралі дакументы і пачалі праверку.
Заснавальнік кампаніі Ігар Кашлікаў з меркаванняў бяспекі з'ехаў з Беларусі. Па выніках праверкі, якая цягнулася паўгода, сілавікі пачалі крымінальную справу за нявыплату падаткаў. Зараз кампанія аспрэчвае вынікі праверкі ў законным парадку.
Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.
Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.