Грамадзян Беларусі, асуджаных за "экстрэмізм", змогуць пазбаўляць грамадзянства

Аляксандр Лукашэнка хоча пазбаўляць грамадзянства сваіх апанентаў / facebook.com/dw.russian
Аляксандр Лукашэнка хоча пазбаўляць грамадзянства сваіх апанентаў / facebook.com/dw.russian

Грамадзян Беларусі, асуджаных за "экстрэмізм", змогуць пазбаўляць грамадзянства. 5 студзеня Аляксандр Лукашэнка падпісаў закон, які ўносіць змены ў закон "Аб грамадзянстве Рэспублікі Беларусь". Самае галоўнае новаўвядзенне гучыць наступным чынам: "Прадугледжана таксама магчымасць страты асобай беларускага грамадзянства, набытага па нараджэнні,  у сувязі з наяўнасцю прысуду суда Беларусі, які ўступіў у законную сілу, які пацвярджае ўдзел гэтай асобы ў экстрэмісцкай дзейнасці або прычыненне ім цяжкай шкоды інтарэсам Беларусі, калі такая асоба знаходзіцца за яе межамі".

Гэтыя змены заканадаўства накіраваны супраць апанентаў улады, палітэмігрантаў, якія знаходзяцца ў недасягальнасці для сілавых структур РБ. Спачатку іх пачалі судзіць завочна, канфіскоўваць маёмасць, далей будуць пазбаўляць беларускага грамадзянства.

Таксама закон патрабуе, каб беларусы паведамлялі ў "кампетэнтныя органы" аб наяўнасці ў іх грамадзянства замежнай дзяржавы, віда на жыхарства ў замежнай краіне альбо дакумента, які дае ім там права на атрыманне льготаў.

Сцвярджаецца, што ўведзеныя змены патрэбныя для "забеспячэння нацыянальнай бяспекі". Яны пачнуць дзейнічаць летам 2023-га.

Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.

Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі