Гродзенцы папрасілі вярнуць жоўта-сінюю афарбоўку гарадскога транспарту

Гродзенцы папрасілі вярнуць жоўта-сінюю афарбоўку гарадскога транспарту

У інтэрнэце з'явілася петыцыя да гарадскіх уладаў Гродна. Мясцовыя жыхары прасілі вярнуць жоўта-сінюю афарбоўка гарадскога транспарту. Гэта колеры герба і сцяга горада. Пад петыцыяй падпісаліся 76 чалавек, паведамляе s13.ru.

Падпісанты пагаджаліся не толькі на жоўта-сінюю афарбоўку. "Калі гэта не будзе магчымым, то прапануем разгледзець магчымасць замены існуючай сіняй сумнайга афарбоўкі на больш яркую — напрыклад, жоўтую", — пісалі яны.

У адказе за подпісам першага намесніка старшыні гарвыканкама Андрэя Жука ім паведамілі, што "афарбоўка транспартных сродкаў ніяк не ўплывае на якасць паслуг".

Чыноўнікі патлумачылі, што ўвесь грамадскі транспарт пафарбаваны ў сіні колер дзеля эканоміі сродкаў — "як найбольш практычны для эксплуатацыі рухомага складу". Пры гэтым гарадское кіраўніцтва дадало, што цяпер "на гарадскіх маршрутах курсуюць аўтобусы і тралейбусы розных колераў, а таксама брэндаваныя".

Гродзенцы папрасілі вярнуць жоўта-сінюю афарбоўку гарадскога транспарту
Так грамадскі транспарт выглядае цяпер / s13.ru

Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.

Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі