Гродзенец, які падпаліў "апорку": Я супраць Ціханоўскай і супраць амерыканцаў

Гродзенец, які падпаліў "апорку": Я супраць Ціханоўскай і супраць амерыканцаў

Сталі вядомыя падрабязнасці інцыдэнта ў Гродне, дзе мужчына падпаліў дзверы пункту аховы правапарадку. Палітычнага падтэксту ў справе няма.

Як распавядала Еўрарадыё, здарэнне адбылося ўдзень 3 лістапада. Мужчына ў балаклаве падышоў да дзвярэй "апоркі", абліў іх гаручай вадкасцю і падпаліў. Неўзабаве яго затрымалі.

Як паведамляе тэлеканал СТБ, 41-гадовы падазраваны купіў літр бензіну ў кіроўцы і пераліў яго ў пластыкавую бутэльку. Гэта зафіксавалі камеры відэаназірання. Потым ён пайшоў да "апоркі", абліў дзверы бензінам і падпаліў іх.

Полымя пашкодзіла толькі пластыкавыя дзверы, у памяшканне агонь не трапіў. Дарэчы, падчас падпалу міліцыянтаў у "апорцы" не было.

Калі гродзенца затрымалі, ён быў нецвярозы. Свае дзеянні ён патлумачыў крыўдай за несправядлівы, на яго думку, прысуд: "Мною рухала несправядлівасць. Мяне асудзілі па 364-м артыкуле з-за гэтага патрона". (Артыкул 364 Крымінальнага кодэксу — гвалт або пагроза гвалту ў дачыненні да супрацоўніка міліцыі. — Еўрарадыё.)

Міліцыянты пацікавіліся, ці меў гэты падпал палітычныя матывы. 

"Не, я да гэтага дачынення не маю. Я сам супраць Ціханоўскай і супраць амерыканцаў. Дзе амерыканцы, там разруха і смерць", — адказаў падазраваны.

На мужчыну пачал крымінальную справу за хуліганства.

Гродзенец, які падпаліў "апорку": Я супраць Ціханоўскай і супраць амерыканцаў
Гродзенец падпаліў дзверы "апоркі" / СТБ
Гродзенец, які падпаліў "апорку": Я супраць Ціханоўскай і супраць амерыканцаў
Гродзенец падпаліў дзверы "апоркі" / СТБ

Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.

Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі