У Беларусі 15 верасня магчымы збоі ў абслугоўванні банкаўскіх карт
З 00:00 да 06:00 будуць праводзіцца тэхналагічныя работы
Кліенты некаторых банкаў у ноч на нядзелю могуць сутыкнуцца з перабоямі ў абслугоўванні сваіх пластыкавых карт. Пра гэта паведамілі ў Банкаўскім працэсінгавым цэнтры:
"15 верасня з 00:00 да 06:00 будуць праводзіцца тэхналагічныя работы на каналах сувязі і каналаўтваральным абсталяванні паміж Цэнтрам і ЗАТ "Банкаўска-фінансавая тэлесетка".
Удакладняецца, што ў прамежак з 03:00 да 04:30 магчымы кароткачасовыя перапынкі ў абслугоўванні трымальнікаў карт банкаў, а таксама пры спробах здзейсніць аперацыі ў гандлёвых сетках, банкаматах і прыладах самаабслугоўвання, якія карыстаюцца паслугамі Цэнтра.
Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.
Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.