На Брэстчыне насельніцтва падрыхтуюць да "магчымага ўварвання узброеных груп"

Пётр Пархомчык (у цэнтры) сярод сілавікоў і чыноўнікаў на вучэннях у Століне

Пётр Пархомчык (у цэнтры) сярод сілавікоў і чыноўнікаў на вучэннях у Століне / t.me/pressmvd/

На Брэстчыне будуць рыхтаваць насельніцтва да "магчымага ўварвання узброеных груп з тэрыторыі сумежных дзяржаў". Пра гэта заявіў старшыня Брэсцкага аблвыканкама Пётр Пархомчык. Ён адзначыў, што гэта важная справа, але не стаў удакладняць, якім чынам падрыхтоўка будзе праводзіцца. Адзначыў толькі, што адпрацуюць "механізмы каардынацыі ўсіх службаў".

У сераду Пархомчык быў у Століне, дзе МУС праводзіла вучэнні па недапушчэнні прарыву ў горад "праціўніка" з улікам вывучэння дзеянняў УСУ ў Курскай вобласці РФ у жніўні 2024-га (ад горада да мяжы з Украінай каля 15 км). Вуліцы Століна апусцелі — на іх спецназаўцы і амапаўцы паказалі, як яны будуць са службовымі сабакамі, пад прыкрыццём бронетэхнікі, спыняць ваяроў з баявым досведам. Сілавікі паспрабавалі не толькі арганізаваць "паказальны выступ", але і своеасаблівую акцыю застрашвання мясцовага насельніцтва.

Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.

Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі