Гродзенскага блогера Ермашука падчас адседкі асудзілі яшчэ на 15 сутак
Новыя 15 сутак арышту прысудзілі гродзенскаму блогеру Vadimati (Вадзіма Ермашука). Гэта здарылася, пакуль ян адбывае папярэдні арышт у 25 сутак.
Новы суд адбыўся з прычыны таго, што блогер нібыта тэлефанаваў у службу 115 і падчас размовы нецэнзурна выказаўся пра сістэму ЖКГ і гарвыканкам. Суд па новай справе распачаўся 8 верасня і адбываўся праз відэасувязі.
Расней пасяджэнне два дні запар пераносілася, бо Ермашук кепска пачуваўся: за кратамі ў яго павысіўся ціск і тэмпература, яму выклікалі хуткую дапамогу.
Затрымалі Ермашука 16 жніўня, а 19-га асудзілі на 25 сутак арышту паводле арт. 24.23 КаАП. Падставай для прысуду нібыта сталі заклікі блогера прыехаць на спартовае масавае мерапрыемства — скейт-пляцоўку ў Шчучыне.
Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.
Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.