Гродзенскі чыноўнік пра затрыманне Марціновіча: “Перагнулі палку”

Чыноўнік расказаў “Радыё “Свабода”, што ўчорашнія дзеянні праваахоўнікаў не скіраваныя супраць Віктара Марціновіча:

“Так склаліся абставіны. Прэтэнзіі былі не да пісьменьніка і не да ягонай кнігі. А да месца, дзе ён праводзіў дадзенае мерапрыемства. Дадзенае памяшканне, дадзеная абшчына — гэта памяшканне, яшчэ не уведзенае ў эксплуатацыю. Пра гэта мы неаднаразова папярэджвалі, што нельга там праводзіць мерапрыемствы, нельга парушаць заканадаўства. Размовы будуць ня з Віктарам Марціновічам, а з парафіяй Маці Божай Фацімскай. Святар Крот быў у курсе дадзенай справы. У нас больш пытанняў па рэлігійнай дзейнасці”, — паведаміў Віталь Мамачкін.

На пытанне, ці апраўданая была рэакцыя міліцыянтаў і ці будзе дадзеная ацэнка іх дзеянням, гарадзенскі ідэоляг адказаў, што праваахоўнікі “перагнулі палку”.

Нагадаем, што гродзенская прэзентацыя кнігі Віктара Марціновіча "Мова" была сарваная супрацоўнікамі міліцыі, якія нават затрымалі пісьменніка на некаторы час.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі