Гродзенскіх спявачак зачынілі ў ваўчынай клетцы (фота)

У гэты дзень салісткі гурта прэзентавалі новую песню "Тук-тук". Для здымак кліпа выкарыстоўвалася пустая вальера.



Тры дзяўчыны, загрыміраваныя пад вядзьмарак, правялі ў клетцы каля 15 хвілін. Музычны калектыў вырашыў такім чынам звярнуць увагу дзяцей і бацькоў на славянскія казкі, знаёмыя з дзяцінства.



У заапарку пайшлі насустрач незвычайнаму жаданню гродзенскай эстрады і дапамаглі ў стварэнні неабходных дэкарацый. Паглядзець выступ змаглі ўсе ахвочыя наведвальнікі заапарка.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі