Грошай для пашырэння чыгуначных падыходаў РБ да балтыйскіх партоў няма

Порт Бронка

Порт Бронка / port-bronka.ru

Пашырэнне падыходаў да Балтыкі для беларускіх грузаў абыйдзецца ў 156,3 млрд рублёў (гэта амаль 1,7 млрд долараў), піша "Коммерсант". Каб забяспечыць перавалку 20 млн тон грузаў з РБ у порце Бронка, Расійская чыгунка плануе маштабнае пашырэнне інфраструктуры на паўночным захадзе (трэба ўкладаць грошы ў развіццё ўчастка Бацецкая — Бронка). Адкуль будуць узятыя гэтыя сродкі, пакуль незразумела: у інвестпраграме манаполіі іх няма, адзначае выданне, якое азнаёмілася з матэрыяламі кампаніі.

Рэжым Аляксандра Лукашэнкі вымушана арыентуецца выключна на расійскія парты — той выпадак, калі заходнія санкцыі ўсё ж дзейнічаюць. Аднак перадача РБ порта Бронка працяглы час толькі абмяркоўваецца. А анансавалася, што да канца 2023-га яго частка стане "беларускай". Відаць, няма грошай. Пра намер будаваць пад свае грузы магутнасці ў Мурманску пакуль таксама толькі размовы. І, магчыма, надзеі, што расіяне ўсё пабудуюць за свае грошы. Але расійскія эксперты кажуць, што "для гарантый неабходна, каб Беларусь паўдзельнічала ў такой будоўлі, набываючы аб'екты і інвестуючы ў інфраструктуру Бронкі". Бо ў выпадку адмены заходніх санкцый РБ можа страціць цікавасць да гэтага і іншых расійскіх партоў.

На дадзены момант Беларусь выкарыстоўвае каля 19 расійскіх партоў для экспарту тавараў (у асноўным нафтапрадуктаў і ўгнаенняў). 

Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.

Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі