ГУБАЗіК абурыўся школьнымі геаграфічнымі атласамі

"Крым — гэта Украіна"

"Крым — гэта Украіна" / МЗС Украіны

ГУБАЗіК пачаў крытыкаваць сістэму адукацыі за няправільную палітыку. У тг-канале сілавікоў выказалі незадавальненне геаграфічнымі атламсамі для 11-га класа.

У гэтых атласах Крым пазначаны як украінская тэрыторыя. Таксама ўкраінскімі пазначаныя ўсходнія вобласці, цяпер часткова акупаваныя Расіяй. У самой Расіі Херсонскую, Запарожскую, Данецкую і Луганскую вобласці Украіны лічаць новадалучанымі.

Сілавікі заяўляюць, што праз такія атласы дзеці навучаюцца "вражеским экстремистским идеям".

Дарэчы, хаця лукашэнкаўскі рэжым падтрымлівае Расію ў яе антыўкраінскай вайне, але афіцыйнага прызнання расійскімі ні Крыма, ні згаданых абласцей Украіны не было. 

ГУБАЗіК абурыўся школьнымі геаграфічнымі атласамі
Скрыншот з тг-канала сілавікоў

Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.

Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі