Запуск БелАЭС перанеслі на пачатак 2020 года

Reuters
Reuters

Фізічны запуск першага блока Беларускай АЭС з выдачай электрычнасці ў сетку адбудзецца ў пачатку 2020 года, а не ў канцы 2019-га, як планавалася раней. Пра гэта паведаміў 18 верасня старшыня Гродзенскага аблвыканкама Уладзімір Краўцоў.

Па яго словах, зараз на першым блоку БелАЭС ідуць пусканаладачныя работы, выпрабаванні розных вузлоў і тэхналогій. "Пакуль кіраўніцтва падрадчыка — "Расатама" — дэкларуе, што ўсе працы завершацца ва ўстаноўленыя тэрміны. У пачатку наступнага года павінен адбыцца фізічны пуск з выдачай магутнасці ў сетку", — распавёў Краўцоў у інтэрв'ю тэлеканалу "Беларусь 1".

Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.

Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube- канале. Падпісацца можна тут.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі