Губернатар Луганшчыны: "ЛНР" абстраляла з "Граду" Папасную, ёсць ахвяры

Губернатар Луганшчыны Генадзь Маскаль на сваім афіцыйным сайце паведаміў што баевікі так званай "Луганскай народнай рэспублікі" працягваюць артылерыйскі абстрэл, не зважаючы на рэжым прыпынення агню.

Так, пасля паўночы, у 00.20, з боку Першамайска баевікі абстралялі з "Граду" Папасную. Снарад выбухнуў ў цэнтры горада, адзначае censor.net.ua. Па словах Маскаля, разбітая крама, пашкоджаны дах паліклінікі, разбураны прыватны дом па вуліцы Піянерскай, дзе пад заваламі загінулі 87-гадовы мужчына і 69-гадовая жанчына.

Таксама губернатар паведаміў, што перастрэлка не спынілася і зранку. У пасёлку Троіцкае каля Дэбальцава, па яго словах, было чуваць артылерыйскую кананаду.

На Данбасе пачаў дзейнічаць рэжым спынення агню

Фота — rishonim.info

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі