Гулак: Мінск 13 гадоў не здае ў ААН справаздачу аб правах чалавека
Беларускі Хельсінкскі камітэт і незарэгістраваны праваабарончы цэнтр "Вясна" накіравалі ў Камітэт па правах чалавека ААН альтэрнатыўны даклад пра выкананне ў Беларусі Міжнароднага пакта аб грамадзянскіх і палітычных правах. Як паведаміў старшыня БХК Алег Гулак, беларускі ўрад больш як 10 гадоў не выконвае свой абавязак даваць рэгулярную справаздачу аб выкананні Міжнароднага пакта аб грамадзянскіх і палітычных правах. Апошні такі даклад быў падрыхтаваны ўрадам у 1997 году, і з тых часоў – ні разу, хоць даклад трэба было рабіць кожныя чатыры гады. Па словах Гулака, якія пераказвае "Хартыя'97", справаздачы не рыхтуюць, бо няма чым хваліцца – сітуацыя з правамі чалавека ў краіне не паляпшаецца.
Праваабаронца Валянцін Стэфановіч спрагназаваў, што ў Беларусі чакаецца пагаршэнне сітуацыі напярэдадні прэзідэнцкіх выбараў.
Праваабаронца Валянцін Стэфановіч спрагназаваў, што ў Беларусі чакаецца пагаршэнне сітуацыі напярэдадні прэзідэнцкіх выбараў.