Гурт “Без білета” заспявае па-беларуску

Тыдзень таму гурт “Без білета” і Еўрарадыё прапанавалі ўсім ахвочым паспрабаваць сябе ў якасці сааўтара Віталя Артыста і перакласці песні гурта на беларускую мову. 
Мы атрымалі больш за дзесятак песень і перадалі іх гурту. 
 
Сёння Віталь Артыст паведаміў нам, што музыкі, на жаль, не знайшлі сярод дасланых варыянтаў перакладу песень “По ветру” і “На Ямайку” дасканалага, але змаглі скампіляваць працы пяці перакладчыкаў у выдатныя беларускія версіі. Цяпер гурт плануе іх вывучыць і выканаць ужо на адным з бліжэйшых канцэртаў, а пасля нават запісаць! 
 
Што да абяцанай узнагароды — “праязнога” на ўсе канцэрты гурта — то ён пакуль застаецца чакаць новага героя. Затое усе пяць чалавек, якія спрычыніліся да перакладу атрымаюць запрашальнікі на заўтрашні “Дзень Безбілетніка” у клубе Re:public! 
 
Таццяна Коласава, Віка Перлухіна, Ірына Снапкова, Аляксандра Янчаўскас і Ігар Кудло, чакайце лістоў з тлумачэннямі, як трапіць на канцэрт!

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі