Гурт Brutto выклаў у сеціва новы кліп і сінгл на англійскай мове

Гурт Brutto прэзентаваў у інтэрнэце новы кліп на песню “Капітал”. Над відэа працавалі “харошыя маладыя таварышы” Сяргея Міхалка і кампаніі “Insiders project”, вядомыя па экстрэмальных даследаваннях самых невядомых і схаваных тэрыторый мегаполіса. Кліп атрымаўся даволі змрочным і вытрыманым у агульнай стылістыцы гурта.

Трэк “Капитал”, з якога калісьці пачалася новая гісторыя гурта “Ляпіс Трубяцкі”, перакладзены на англійскую мову і выкладзены ў якасці асобнага сінгла на itunes ды Soundcloud. У кавер-версіі Сяргей Міхалок аддаў асноўную вакальную партыю паплечнікам. Гэта моцна паўплывала на агульны настрой выканання песні і выклікала шэраг “хэйтарскіх” каментароў пад прэзентацыяй.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі