Гурт J:Морс скончыў “студыйныя канікулы” і пачынае працу над новым альбом

Гурт J:Морс сядае ў студыю і ў 2014 годзе абяцае выпусціць новы альбом. Апошнім часам калектыў амаль не даваў канцэртаў, бо фронтмэн Ўладзімір Пугач быў заняты працай над сайд-праектам “Нафта”. Апошні вялікі канцэрт J:Морс адыграў амаль год таму на Дзень усіх закаханых, падчас якога Пугач прадставіў адноўлены склад каманды.

“Музыкі ўжо больш-менш сыграліся і стала зразумела, што рабіць далей, — смяецца Уладзімір. — Пакрысе мы рухаемся наперад, бо хочацца зрабіць новую праграму ў будучым годзе! Я ўвогуле не люблю гэтага падыходу са стварэннем канцэпцыі пад альбом. Я люблю прыдумваць песні. А далей — як атрымаецца. Калі нешта будзе перашкаджаць праграме — мы гэта выкінем”.

Сайд-праект Уладзіміра Пугача “Нафта” тым часам сыходзіць на канікулы. Музыкі абяцаюць вярнуцца да яго ўжо ў 2014 годзе.

Пакуль жа J:Морс прэзентуюць першую песню з альбома. Трэк “Джала” натхніў баскетбалістаў клубу “Цмокі-Мінск” і стаў іх неафіцыйным “разагрэвачным” гімнам.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі