Хацкевіч: бацькі ў Мінску не могуць паверыць у бамбардзіроўкі гарадоў Украіны

Хацкевіч: бацькі ў Мінску не могуць паверыць у бамбардзіроўкі гарадоў Украіны

Былы галоўны трэнер нацыянальнай зборнай Беларусі і кіеўскага "Дынама" Аляксандр Хацкевіч расказаў пра тое, як жыве ў Кіеве падчас вайны. Ён кажа пра тое, як сям'я сочыць за навінамі, як яны бегаюць у бамбасховішча, якім стаў паркінг у доме. "Жонка, старэйшы сын, нявестка, унучка, пляменнік і яго сябар-беларус. Усяго шэсць чалавек, акрамя мяне", — так Хацкевіч апісвае склад сваёй "групы".

Бацькі Аляксандра Хацкевіча, якія жывуць у Мінску, "моцна перажываюць", але "у іх зусім іншая інфармацыя". "Бывае, ты паведамляеш аб тым, што адбываецца ва Украіне, а яны сцвярджаюць, што такога не можа быць, — працягвае свой аповед Хацкевіч. — Маўляў, у вас там дэзінфармацыя. Я кажу: "Калі вы і сыну не верыце, а больш давяраеце тэлевізару, то нічога не магу зрабіць!".

На гэтай глебе ў Аляксандра Хацкевіча з бацькамі "бываюць канфлікты". Ён разумее, што яны ні ў чым не вінаватыя, бо "бачаць толькі тое, што ім паказваюць".

Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.

Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі