Хацкевіч: Хлопцы жартавалі, што ў Беларусі выбары ёсць, а выбару няма
Галоўны трэнер футбольнай зборнай Беларусі арыгінальна адказаў на пытанне пра выбары кіраўніка федэрацыі.
Галоўны трэнер футбольнай зборнай Беларусі Аляксандр Хацкевіч на прэс-канферэнцыі ў Мінску арыгінальна адказаў на пытанне пра выбары кіраўніка нацыянальнай федэрацыі футбола. Як інфармуе сайт by.tribuna.com, у Хацкевіча спыталі, ці цікавяць яго будучыя выбары кіраўніка федэрацыі?
"Памятаеце, у КВЗ была каманда БДУ. Хлопцы жартавалі, што ў Беларусі выбары ёсць, а выбару няма", — адказаў галоўны трэнер. Ад ранейшых кіраўнікоў беларускай зборнай такіх жартаў журналістам чуць не даводзілася.
Жарт каманды клуба вясёлых і знаходлівых БДУ гл. на відэа ад 3.33.
Нагадаем, Аляксандру Хацкевічу 41 год. У мінулым ён — вядомы беларускі футбаліст. Галоўным трэнерам зборнай Беларусі ён быў прызначаны 4 снежня 2014 года. Да гэтага працаваў у Кіеве, дзе трэніраваў каманду "Дынама-2".
27 сакавіка зборная Беларусі гуляе ў рамках адбору на Еўра-2016 у гасцях з Македоніяй.
Фота: by.tribuna.com