Хацкевіч: У чэмпіянаце Беларусі няма футбалістаў для нацыянальнай зборнай
Былы галоўны трэнер нацыянальнай зборнай Беларусі па футболе Аляксандр Хацкевіч пракаментаваў яе чарговыя паражэнні (ад Люксембурга — 0:1 і ад шведаў — 0:4). Ён быў адпраўлены ў адстаўку ў канцы мінулага года, цяпер трэніруе кіеўскае “Дынама”.
“Мяне на радзіме не ўспрымалі, таму што я гаварыў: у чэмпіянаце Беларусі няма футбалістаў для нацыянальнай зборнай”, — сказаў Хацкевіч у інтэрв’ю тэлеканала “2+2”. Ён прыгадаў, што яму прапаноўвалі звярнуць увагу на гульцоў “Крумкачоў”. “Ведаеце ўзровень зборнай, — кажа Хацкевіч. — І прыйдзе хлопец, які тры гады таму працаваў на рынку… А мне людзі раілі, што трэба браць гульцоў з беларускай вышэйшай лігі. Так, ёсць БАТЭ, мінскае “Дынама” і “Шахцёр”, але астатняе… У Беларусі няма ні чэмпіянату, ні футбалістаў, якія могуць гуляць у нацыянальнай камандзе”.