Хацкевіч выклікаў у зборную нападаючых Лапцева і Цеверава з "Шахцёра"

Хацкевіч выклікаў у зборную нападаючых Лапцева і Цеверава з "Шахцёра"

Агучаны спіс з 31 футбаліста зборнай Беларусі, якія рыхтуюцца да матчаў са зборнымі Грэцыі (таварыскі паядынак, ён пройдзе ў горадзе Пірэй 9 лістапада) і Балгарыі (адборачны матч чэмпіянату свету 2018 года, пройдзе ў Сафіі 13 лістапада). Пазней з іх галоўны трэнер Аляксандр Хацкевіч пакіне толькі 23 гульца.

Прэс-служба Беларускай федэрацыі футбола апублікавала пашыраны спіс футбалістаў:

Брамнікі: Андрэй Гарбуноў ("Атрамітас", Афіны, Грэцыя), Сяргей Чэрнік ("Нансі", Францыя), Аляксандр Гутар ("Арэнбург", Расія), Андрэй Клімавіч ("Мінск").

Абаронцы: Дзяніс Палякоў, Максім Валадзько (абодва — БАТЭ, Барысаў), Ігар Шытаў ("Астана", Казахстан), Аляксандр Мартыновіч ("Краснадар", Расія), Яўген Клапоцкі ("Тарпеда-БелАЗ", Жодзіна), Сяргей Паліцевіч ("Генчлербірлігі", Анкара, Турцыя), Раман Бягуноў ("Дынама-Мінск"), Ягор Філіпенка ("Макабі", Тэль-Авіў, Ізраіль), Міхаіл Сівакоў ("Зара", Луганск, Украіна), Максім Бардачоў ("Томь", Расія).

Паўабаронцы: Сяргей Кісляк ("Газіянтэпспор", Турцыя), Станіслаў Драгун ("Дынама", Масква, Расія), Ігар Стасевіч, Аляксей Рыас, Аляксандр Глеб, Юрый Кендыш (усе — БАТЭ, Барысаў), Павел Няхайчык ("Арэнбург", Расія), Сяргей Крывец ("Вісла", Плоцк, Польшча), Павел Савіцкі ("Нёман", Гродна), Іван Маеўскі ("Анжы", Махачкала, Расія), Мікіта Корзун ("Дынама", Кіеў, Украіна), Цімафей Калачоў ("Растоў", Расія).

Нападаючыя: Сяргей Карніленка ("Крылы Саветаў", Самара, Расія), Мікалай Сігневіч, Міхаіл Гардзяйчук (абодва — БАТЭ), Дзяніс Лапцеў, Руслан Цевераў (абодва — "Шахцёр", Салігорск).

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі