Хакеісты Беларусі і Расіі зладзілі масавую бойку
Падчас матчу на Кубак Прэзідэнцкага спартыўнага клуба пабіліся хакеісты юнацкіх зборных Беларусі і Расіі. Турнір праходзіць на малой арэне "Чыжоўка-Арэны".
Сутычка пачалася пасля канфлікту расіян з форвардамі беларускага першага звяна Фёдара Нікалаені і Ягора Ігнаценкі, адзначае hockey.by. Усё здарылася падчас змены саставаў, калі на лёдзе адначасова апынуліся па дзве пяцёркі кожнай з камандаў.
Суддзям давялося пастарацца, каб расцягнуць хакеістаў.
Дарэчы, беларуская зборная ў сустрэчы прайграла з разгромным лікам — 0:6.
Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.
Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.