Хакеісты мінскага "Дынама" абыгралі "Нафтахімік"

Хакеісты мінскага "Дынама" абыгралі "Нафтахімік"

29 верасня хакеісты мінскага "Дынама" ў чэмпіянаце КХЛ абыгралі "Нафтахімік" з Ніжнекамска — 3:1 (0:0, 2:0, 1:1). Гэта быў матч сераднякоў Заходняй і Усходняй канферэнцый. Лік адкрыў Аляксандр Сувораў на 28-й хвіліне, а на 31-й вызначыўся Ілля Вусаў. У далейшым дынамаўцы паспяхова ўтрымлівалі перавагу, а на 56-й хвіліне трэцюю шайбу закінуў Тайлер Граавац. Неўзабаве Даніла Папоў, таксама ў большасці, скараціў разрыў у ліку.

На "Мінск-Арэне" прысутнічалі 4600 заўзятараў.

3 кастрычніка "Дынама" сустрэнецца ў гасцях з "Сочы".

Турнірную табліцу чэмпіянату можна пабачыць на сайце КХЛ.

Хакеісты мінскага "Дынама" абыгралі "Нафтахімік"
Статыстыка / twitter.com/hcdinamoby

Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.

Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі