Хакеісты мінскага "Дынама" прайгралі казахстанскаму "Барысу" па булітах
22 кастрычніка хакеісты мінскага "Дынама" прымалі ў сябе дома казахстанскі "Барыс". Гульня прайшла ў рамках рэгулярнага чэмпіянату КХЛ.
У асноўны час каманды забілі толькі па адной шайбе. На 33-й хвіліне лік адкрыў дынамавец Франсіс Парэ, але ўжо на 39-й хвіліне Ягор Петухоў зраўняў лік.
Вызначыў пераможцу не ўдалося ні ў асноўны час, ні ў авертайме. А ў серыі булітаў мацнейшымі апынуліся госці — 3:2. У выніку "зубры" зазналі шостую паразу запар.
Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.
Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.