Хакеісты мінскага "Дынама" прайгралі лідару КХЛ
14 студзеня хакеісты мінскага "Дынама" ў чарговым матчы чэмпіянату КХЛ прайгралі ў гасцях ЦСКА, лідару лігі — 1:5 (0:1, 0:1, 1:3). Арцём Блажыеўскі адкрыў лік на 14-й хвіліне, на 38-й Кірыл Капрызаў закінуў другую шайбу. Надзея ў дынамаўскіх заўзятараў з'явілася на 43-й хвіліне, калі Дзмітрый Знахарэнка скараціў разрыў у ліку да мінімуму. Аднак армейцы неўзабаве закінулі дзве шайбы і знялі ўсе пытанні наконт пераможцы паядынка. А ў канцы матча ў браму гасцей заляцела і пятая шайба.
Гэта другое запар паражэнне беларускай каманды.
16 студзеня мінскае "Дынама" гуляе ў гасцях з "Віцязем". 10 студзеня ў Мінску дынамаўцы святкавалі перамогу з лікам 3:2. "Дынама" па-ранейшаму з'яўляецца аўтсайдэрам КХЛ — 32 ачкі пасля 48 матчаў.
Вот так забрасывал Знахаренко в ворота ЦСКА. pic.twitter.com/b2TxxEAYHD
— ХК Динамо-Минск | HC Dinamo Minsk (@hcdinamoby) January 14, 2020
Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.
Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.