Хакеісты мінскага "Дынама" прайгралі ў гасцях чалябінскаму "Трактару" — 1:4
Мінскі хакейны клуб "Дынама" 30 кастрычніка ў рамках чэмпіянату КХЛ гуляў у гасцях у чалябінскага "Трактара". Гульня скончылася паразай "зуброў" — 1:4 (0:1, 0:2, 1:1).
Адзіную шайбу ў дынамаўцаў забіў Шэйн Прынс на 49-й хвіліне, рэалізаваўшы большасць.
Мінскае "Дынама" прайграла дзявяты матч запар.
Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.
Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.