Хакеісты мінскага "Дынама" ў гасцях абыгралі "Лакаматыў", Бек закінуў дзве шайбы
Хакеісты мінскага "Дынама" ў гасцях у чэмпіянаце КХЛ абыгралі "Лакаматыў" з Яраслаўля — 4:3 (2:0, 0:2, 2:1). Канадскі легіянер Тэйлар Бек вывеў дынамаўцаў наперад на 6-й хвіліне, на 14-й Ілля Шынкевіч закінуў другую шайбу. Аднак 2-гі перыяд выйгралі гаспадары пляцоўкі, шайбы закінулі Рушан Рафікаў (27-я хвіліна) і Павел Краскоўскі (31). "Дынама" зноў выходзіць наперад на 43-й хвіліне, калі вызначыўся Кірыл Варонін. "Лакаматыў" зноў зраўняў лік — на 52-й хвіліне шайбу закінуў Максім Шалуноў. Аднак Бек на 58-й рэалізаваў большасць.
У першых матчах чэмпіянату мінчукі прайгралі ў гасцях маскоўскаму "Дынама" (1:4) і выйгралі ў каманды "Северсталь" (4:1).
10 верасня мінскае "Дынама" прымае "Аўтамабіліст".
Смотрите первый гол Тэйлора Бека за «Динамо» в КХЛ pic.twitter.com/mUa4fXumbG
— ХК Динамо-Минск | HC Dinamo Minsk (@hcdinamoby) September 7, 2021
Шиииинкевиииич!
— ХК Динамо-Минск | HC Dinamo Minsk (@hcdinamoby) September 7, 2021
Теденбю и Крейчик в ассистентах pic.twitter.com/2r5aNl6Wqk
А это самые быстрые ноги КХЛ
— ХК Динамо-Минск | HC Dinamo Minsk (@hcdinamoby) September 7, 2021
Невероятная скорость Кирилла Воронина и «Динамо» вышло вперёд! pic.twitter.com/uOLhLo80kA
Бек - ты КОСМОС
— ХК Динамо-Минск | HC Dinamo Minsk (@hcdinamoby) September 7, 2021
Дубль канадского форварда! pic.twitter.com/vem7s8am6Q
Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.
Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.