Хакеісты мінскага "Дынама" выйгралі дома ў "Амура"

Хакеісты мінскага "Дынама" выйгралі дома ў "Амура"

27 верасня ХК "Дынама-Мінск" ў рамках чэмпіянату КХЛ выйграла на сваёй пляцоўцы ў хабараўскага "Амура" з лікам 2:1 (1:0, 0:1, 1:0). 

У сябе дома мінскія хакеісты абыгралі "тыграў" у асноўны час упершыню з 2016 года.

Наступную сустрэчу "зубры" правядуць 29 верасня на "Мінск-Арэне". Іх сапернікамі будуць хакеісты "Нафтахіміка".

Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.

Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі