Хакеры выклалі перапіску кандыдата ў прэзідэнты Францыі Эмануэля Макрона

Хакеры выклалі перапіску кандыдата ў прэзідэнты Францыі Эмануэля Макрона

Партыя кандыдата ў прэзідэнты Францыі Эмануэля Макрона паведаміла, што яе серверы ўзламалі хакеры. На думку прадстаўнікоў партыі “Наперад”, мэта зламыснікаў — паўплываць на палітычную сітуацыю ў краіне напярэдадні другога тура выбараў, у якім Макрон канкуруе з Марын Ле Пэн, прадстаўніцай правых нацыяналістаў. Галасаванне адбудзецца 7 траўня.

У заяве партыі Макрона “Наперад” гаворыцца пра 9 гігабайтаў скрадзенай перапіскі чальцоў партыі і ўдзельнікаў перадвыбарчай кампаніі Макрона, апублікаваных на сайце pastebin.com

Прыхільнікі Макрона заяўляюць, што сярод апублікаваных дакументаў праўдзівыя перамяшаныя з фальшыўкамі. Таксама ў партыі сцвярджаюць, што кампраметуючых матэрыялаў у перапісцы няма, але перадвыбарчы штаб кандыдата будзе дамагцца расследавання інцыдэнту.

Эмануэль Макрон — ліберальны цэнтрыст, а яго саперніца Марын Ле Пэн — правая нацыяналістка, якая выступае за жорсткае абмежаванне іміграцыі, адмову ад еўра і рэферэндум аб выхадзе Францыі з Еўрасаюза. Падчас сваёй перадвыбарчай кампаніі яна наведвала Маскву і сустракалася там з прэзідэнтам Уладзімірам Пуціным.

Паводле апошніх апытанняў, Макрон меў значную перавагу сярод выбаршчыкаў, перадае ВВС.

 

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі