Хакейная маладзёжная зборная Беларусі развітваецца з элітай (відэа)

Хакейная маладзёжная зборная Беларусі развітваецца з элітай (відэа)

Хакейная маладзёжная зборная Беларусі (U-20) развітваецца з элітай. Усё вырашыў другі матч за “выжыванне” са зборнай Даніі, які прайшоў у Бафала. Беларусы яго прайгралі па булітах — 2:3 (0:2, 0:0, 2:0, 0:0, 0:1). Наша зборная прапусціла ў першым перыядзе дзве шайбы і ніяк не магла адыграцца. Аднак у трэцім перыядзе на працягу хвіліны Максім Сушко і Ілля Літвінаў закінулі дзве шайбы ў адказ. У асноўны час і ў авертайме лік ужо не змяніўся, а буліты лепш выканалі датчане.

Паколькі ў першым матчы за “выжыванне” таксама перамагла зборная Даніі (5:4), беларуская зборная стала няўдачнікам маладзёжнага чэмпіянату свету. У эліце яе заменіць зборная Казахстана. Дарэчы, на першынстве зборная Беларусі пад кіраўніцтвам Юрыя Файкова толькі прайгравала: шведам (1:6), швейцарцам (2:3), расіянам (2:5), чэхам (5:6). Ну і згадаем два паражэнні ад датчан.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі