Хакейны "Турнір чатырох" у Мінску адмянілі з-за вулканічнага воблака

"Турнір чатырох на прызы BelSwissBank" адменены. Як паведамляе "Спорт Беларусь", прычынай стала немагчымасць камандаў прыбыць у Беларусь.  Усе ўдзельнікі планавалі дабрацца да Мінска авіярэйсамі. Аднак з-за гіганцкага воблака попелу ад ісландскага вулкану авіякантакты дагэтуль не аднавіліся.

Разам з тым, арганізатары заявілі, што адмена сёлетняга турніру не адаб'ецца на яго перспектывах у далейшым. Федэрацыі хакею Славакіі, Швейцарыі і Нямеччыны пацвердзілі, што ў наступным сезоне гатовыя прыехаць у Беларусь на спаборніцтвы. Пакуль не вядома, ці будзе нацыянальная зборная Беларусі праводзіць замест гульняў турніру якія-небудзь таварыскія матчы.

Нагадаем, што "Турнір чатырох" быў прызначаны на 22-25 красавіка. Спаборніцтвы мусілі адбыцца ў спорткомплексе "Мінск-Арэна".

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі